Памёр легендарны брытанскі спявак і гітарыст Крыс Рэа
- 22.12.2025, 19:23
Аўтар сусветна вядомага хіта Driving Home for Christmas не дажыў да Божага Нараджэння ўсяго тры дні.
Брытанскі рок-музыкант, блюзавы спявак і аўтар песень Крыс Рэа памёр на 75-м годзе жыцця. Пра яго смерць 22 снежня паведаміла выданне The Guardian, са спасылкай на заяву сям'і.
Паведамляецца, што артыст памёр «мірна ў бальніцы пасля нядоўгай хваробы».
Спявак нарадзіўся ў 1951 годзе ў брытанскім горадзе Мідлсбро. Крыс Рэа запісаў 25 студыйных альбомаў. Ягоныя найбольш вядомыя хіты — The Road to Hell, On the Beach.
Ніжная і сентыментальная калядная кампазіцыя Driving Home for Christmas лічыцца візітоўкай музыканта. Песня ўвайшла ў альбом New Light Through Old Windows (1988).
Спявак напісаў гэты трэк у цяжкі перыяд жыцця ў машыне, а закончыў — толькі праз некалькі гадоў.