Расіяне з-за страт тэхнікі ідуць у штурмы на конях
- 22.12.2025, 17:53
Відэафакт.
З-за хуткай страты сваёй тэхнікі расійскія акупанты вымушаныя ісці ў штурмы на конях. Аднак ЗСУ хутка «мінусуюць» такіх штурмавікоў з дапамогай беспілотнікаў.
Пра гэта паведамляе ўкраінская 92-я АШБр імя кашавога атамана Івана Сірка ў Facebook.
Украінскія абаронцы апублікавалі відэа з дрона, на якім зафіксаваныя двое варожых вайскоўцаў, якія перасоўваюцца верхам на конях.
- Расійскія акупанты так хутка губляюць тэхніку падчас сваіх «мясных штурмаў», што вымушаныя перасоўвацца на конях. Але нават гэта ім не дапамагае - аператары дронаў 5-га штурмавога батальёна 92-й АШБр «мінусуюць» ворага, як толькі бачаць мэту, - распавялі вайскоўцы ЗСУ.