У Вільнюсе адбудзецца паніхіда па Нікіце Мелкозераве
- 22.12.2025, 16:45
Службу правядзе айцец Аляксандр Кухта.
У Вільнюсе 22 снежня адбудзецца паніхіда па журналісце і вядучым праекта «жизнь-малина» Нікіце Мелкозераве. Службу правядзе айцец Аляксандр Кухта, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале.
Паніхіда адбудзецца а 19:00 па часе Вільнюса ў храме па адрасе вуліца Bokšto g. 4.
Нагадаем, у ноч на 21 снежня памёр вядучы праекта «жизнь-малина» Нікіта Мелкозераў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі блізкія журналіста.