Што адбываецца з беларускім рублём
- 22.12.2025, 14:09
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 снежня долар патаннеў на 0,41% — да 2,9298 рубля.
Курс еўра застаўся на папярэднім узроўні — 3,465 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,49% — да 3,6813 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,4% — да 4,1521 рубля за 10 юаняў.