Разам з Ярмаком Зяленскі звольніў і Падаляка
- 22.12.2025, 11:57
У адстаўку пайшлі ўсе дарадцы кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны.
Пасля адстаўкі кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэя Ярмака былі звольненыя ўсе яго дарадцы і памочнікі.
«У сувязі са звальненнем кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны асобы, якія займалі пасады памочнікаў і дарадцаў (штатных і па сумяшчальніцтве) кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны, звольненыя з пасадаў», — гаворыцца ў адказе ОПУ на запыт «Украінскіх навін».
Пералік звольненых асоб прадстаўлены не быў. Але, паводле папярэдніх публічных заяў ОПУ, вядома, што па стане на снежань 2024 года ў Андрэя Ярмака было 9 дарадцаў. Міхаіл Падаляк быў пазаштатным.