BE RU EN

Ізраільская разведка папярэдзіла ЗША

  • 22.12.2025, 9:30

Іран можа рыхтаваць новы ўдар.

Ізраільскія чыноўнікі папярэдзілі адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, што ракетныя вучэнні Ірана могуць быць падрыхтоўкай да новага ўдару па Ізраілю, паведамляе Axios са спасылкай на ізраільскія і амерыканскія крыніцы.

Паводле ізраільскіх крыніц, нягледзячы на тое, што разведка фіксуе толькі перамяшчэнне войскаў у Іране, ЦАХАЛ знізіў парог цярпімасці да рызык пасля атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

Адна з крыніц Axios расказала, што ізраільская разведка выказала занепакоенасць шэсць тыдняў таму, пасля таго як выявіла перамяшчэнне іранскіх ракет.

«Верагоднасць іранскага нападу складае менш за 50%, але ніхто не гатовы рызыкаваць і проста сказаць, што гэта толькі вучэнні», — сказала ізраільская крыніца.

У той жа час амерыканская разведка пакуль не бачыць прыкмет непазбежнай атакі.

Апошнія навіны