У Маскве падарвалі расійскага генерала
- 22.12.2025, 12:51
(абноўлена) Ён загінуў.
Следчы камітэт РФ заявіў пра ліквідацыю генерал-лейтэнанта, начальніка ўпраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Узброеных Сіл РФ Фаніля Сарварава. Ён загінуў у выніку падрыву аўтамабіля ў Маскве 22 снежня.
Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі забойства. Адна з іх звязаная з украінскімі спецслужбамі.
Паводле даных расійскіх СМІ, аўтамабіль Kia Sorento выбухнуў пасля таго, як кіроўца сеў у машыну і праехаў некалькі метраў. Мужчына атрымаў раненні і кантузію, яго гаспіталізавалі ў цяжкім стане. Прычынай выбуху, нібыта, стала самаробная выбуховая прылада, якую заклалі пад днішча Kia Sorento.
Сарвараў удзельнічаў у баявых дзеяннях падчас асецінска-інгушскага канфлікту, вайны ў Чачні, аперацыі ў Сірыі. Ён таксама ўдзельнічаў у вайне ва Украіне.