Беларусь пачала купляць расійскае малако і сліўкі
- 22.12.2025, 8:10
Нечаканая статыстыка.
Расія ў студзені–верасні гэтага года павялічыла экспарт малока і слівак у ўпакоўцы на 23%. Беларусь, як ні дзіўна, у ліку трох асноўных пакупнікоў гэтых прадуктаў, піша «Белорусы и рынок».
З агульнай сумы ў 40 млн долараў (29 тыс. тон), у якую ацэньваецца малочны экспарт Расіі, на Беларусь прыпала 4 млн або 10%, паведамляе «Агроэкспорт».
Лідарамі ў імпарце расійскай малочкі ў згаданы перыяд сталі Казахстан і Кыргызстан, чыя доля ў сукупным аб’ёме склала адпаведна 54% і 11%.
Таксама 7% - гэта імпарт малапрызнанай Абхазіі, а 6% - Грузіі.
Як адзначаюць эксперты «Агроэкспорта», найбольшая доля экспарту (18 млн долараў) прыпадае на малочную прадукцыю з утрыманнем тлушчу больш за 10% па масе.