BE RU EN

Венедыктаў: Пуцін прайграў? Канечне!

  • 21.12.2025, 23:15

Дзеянні кіраўніка Крамля прывялі да супрацьлеглых вынікаў.

Былы галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эха Масквы» Аляксей Венедыктаў заявіў пра стратэгічны правал Пуціна. Паводле ягоных слоў, усе мэты, якімі расійская ўлада апраўдвала ўварванне ва Украіну, не проста не былі дасягнутыя, а прывялі да цалкам супрацьлеглых вынікаў.

Каментуючы крэмлёўскія заявы пра нібыта пагрозу з боку НАТА, Венедыктаў адзначыў, што самі гэтыя аргументы маглі выглядаць лагічна ў афіцыйнай рыторыцы. Аднак ключовая памылка была не ў словах, а ў выбары інструментаў. Масква зрабіла стаўку на ваенную сілу — і прайграла менавіта з-за гэтага выбару.

За тры гады поўнамаштабнай вайны Расія апынулася ў сітуацыі, супрацьлеглай той, да якой нібыта імкнуўся Крэмль. НАТА не аслабела, а наадварот, падыйшло ўпрытул да расійскіх межаў пасля ўступлення Швецыі і Фінляндыі. Украіна атрымала маштабную і доўгатэрміновую вайсковую падтрымку Захаду, а расійскі ўплыў у рэгіёне быў фактычна зруйнаваны.

Ён асобна звярнуў увагу на яшчэ адзін вынік вайны, пра які ў Крамлі аддаюць перавагу не гаварыць. Замест узмацнення «рускага свету» Расія дамаглася рэзкага скарачэння пазіцый рускай мовы і культурнага ўплыву ва Украіне. Тое, што да ўварвання існавала натуральна і без ціску, было знішчана самой вайной.

На прамое пытанне пра тое, ці можна лічыць тое, што адбываецца, паразай, Венедыктаў адказаў без ваганняў.

«Канечне. Ты выбраў ваенны варыянт, і ён наўпрост прывёў да выніку, супрацьлеглага таму, што ты хацеў», — заявіў ён.

Апошнія навіны