Легенда хакея разнёс Орбана
- 21.12.2025, 22:59
З-за скандальнай заявы пра вайну Расіі супраць Украіны.
Алімпійскі чэмпіён, двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі чэх Дамінік Гашэк адрэагаваў на скандальнае выказванне прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які заявіў, што ў вайне Расіі супраць Украіны «не зусім зразумела, хто на каго напаў».
Гашэк апублікаваў допіс у X, у якім асудзіў абсурдную заяву венгерскага палітыка і адзначыў, што такія выказванні дапамагаюць злачынцам.
«Гэта падобна на тое, калі б палітык сказаў, што падчас Другой сусветнай вайны не было зразумела, ці не напалі яўрэі на Гітлера і ягоных прыхільнікаў перад тым, як ён напаў на іх. Ці быццам Польшча напала на Германію і СССР у 1939 годзе. Заявы Орбана дапамагаюць злачынцам дасягаць сваіх мэтаў!», — напісаў Гашэк.
Гашэк з пачатку поўнамаштабнага ўварвання актыўна падтрымлівае Украіну.