BE RU EN

Лукашэнка прыняўся крытыкаваць кіраўнікоў краін ЕАЭС

  • 21.12.2025, 22:25

З-за «закрыцця рынкаў».

Лукашэнка, выступаючы 21 снежня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прыняўся крытыкаваць кіраўнікоў краін Мытнага саюза:

«Як бы мы тут ні казалі пра станоўчае, яно сапраўды ёсць. Мы пераглядаем базавыя дамоўленасці 2014 года, замацаваныя ў дамове аб саюзе. Пераносім тэрміны фарміравання агульных энергетычных рынкаў, лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, канстатуем нягатоўнасць усіх краін далучыцца да адзінага фінансавага рынку», — сказаў дыктатар.

Ён звярнуў увагу, што да «наяўных праблем з бесперашкодным перамяшчэннем тавараў ва ўзаемным гандлі дадаюцца новыя».

«Аднабаковае закрыццё нацыянальных рынкаў ажыццяўляецца ўжо не толькі традыцыйнымі спосабамі, як гэта было ў нас раней — забарона ўвозу-вывазу або ліцэнзаванне. Для гэтага прыстасоўваюцца інструменты лічбавізацыі», — дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны