BE RU EN

Што і па чым можна знайсці на Камароўцы

  • 21.12.2025, 22:06

Журналісты разбіраліся, якія цэны ўсталяваліся напярэдадні святаў.

У снежні на Камароўцы панауе асаблівая атмасфера: прылавкі пярэцяць яркімі фарбамі свежай зеляніны, гародніны і садавіны, нагадваючы, што зіма — гэта чарговая нагода парадаваць сябе і блізкіх нечым смачным і карысным. Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася, што цікавага можна знайсці на рынку 21 снежня — напярэдадні калядных і навагодніх святаў.

— Цяпер часцей бяруць мандарыны, клементыны, апельсіны і хурму. Так штогод, нічога дзіўнага. У нас цэны прыемнейшыя, чым у крамах, таму людзі закупляюцца з запасам, — расказала прадавачка Вольга.

Наведвальнікі, што засумавалі па ягадах, у першую чаргу шукаюць іх. І знаходзяць: традыцыйна нават узімку рынак шчодра дзеліцца часцінкай лета. Так, за кілаграм галубікі з Перу давядзецца выкласці 30 рублёў. Клубніцы прадаюць ад 65 да 77 рублёў, карысныя журавіны — ад 9,90 рубля.

Ахвотна бяруць і свежую зеляніна. Напрыклад, салату і шпінат можна купіць у сярэднім за 2–3 рублі, базілік — за 8–10 рублёў, рукалу і кінзу — за 3–4 рублі.

Садавіна напярэдадні Новага года — адзін з самых хадавых тавараў. Ананасы розных памераў прапануюць купіць ад 9,90 да 40 рублёў, яркія апельсіны і хурму — ад 4,50 і 3,50 рубля адпаведна. Прыемны цэннік у любімых многімі бананаў — ад 1,90 да 7,90 рублёў. На прылавках прадстаўлены і важкія гронкі вінаграду. Тыя, што сіняга колеру і з пазнакай «вельмі салодкі», прадаюць ад 3,90 рубля, папулярны ў 2025-м гатунак «шайн мускат» — за 8,90 рубля. Кошт іншых відаў вагаецца ад 3,50 да 40 рублёў. Вялікія грэпфруты ўдасца адшукаць за 5,90–15 рублёў, ківі — ад 4,50 рубля, гранаты — ад 4,70 рубля і больш, прывабныя цытрыны — ад 4,90 рубля. Амаль усе пакупнікі дадаюць да пакупак мандарыны і клементыны. Іх аддаюць ад 3,50 і ад 5,90 рубля адпаведна.

Застаецца стабільна высокі попыт на яблыкі і грушы — як на айчынныя, так і на прывазныя. Кошт цалкам даступны — ад 3,50 да 8 рублёў і ад 4,90 рубля адпаведна.

Што да гародніны, то, напрыклад, за белакачанную капусту давядзецца заплаціць ад 0,99 да 3 рублёў, за каляровую — ад 6 да 8 рублёў, брокалі ў сярэднім прадаюць за 9–11 рублёў. Буракі і моркву можна адшукаць ад 0,99 рубля за кілаграм. Кабачкі і баклажаны бяруць радзей, ды і цэны на іх падраслі — цяпер за іх трэба выкласці 8,90–11 і 7,90–15 рублёў адпаведна. Гарбуз у залежнасці ад гатунку прадаюць як за 2,80 рубля, так і за 6 рублёў за кілаграм.

За бульбу ў сярэднім трэба заплаціць ад 0,99 да 3 рублёў за кілаграм. Батат як альтэрнатыўны варыянт трапляецца радзей і абыдзецца значна даражэй — ад 9 рублёў.

На цыбулю-рыпку цэны цалкам адэкватныя — ад 1 да 3 рублёў. За салатны варыянт давядзецца заплаціць крыху больш — ад 1,99 рубля. Часнок, як заўсёды, не самае таннае задавальненне. За кілаграм просяць 13,99–20 рублёў. Фасолю ў сярэднім прадаюць за 8–12 рублёў.

На рынку цэны на буйныя перцы прыемнейшыя, чым у гарадскіх крамах. Іх мінчукі набываюць за 5,90–16,90 рублёў. Няцяжка адшукаць на стэлажах і радыску. У сярэднім яе прадаюць ад 7 рублёў, але ёсць варыянты і за 10 рублёў. Застаюцца запатрабаванымі агуркі і памідоры. За кілаграм прадаўцы просяць ад 5,90 і ад 2,90 рубля адпаведна. За акуратныя чэры-памідоры чырвонага і аранжавага колераў — ад 6,90 рубля.

Нярэдка пакупнікі аддаюць перавагу і шампіньёнам за 9,50–11,50 рублёў.

Акрамя таго, з’явіліся пляцоўкі, дзе прадаюць жывыя ёлкі. За метровую прыгажуню давядзецца аддаць ад 25 рублёў.

Апошнія навіны