BE RU EN

Улады запатрабавалі ад жыхароў аварыйнага дома ў Гомелі тэрмінова высяліцца

  • 21.12.2025, 21:40

Раней там адбыўся выбух газу.

Пакінуць кватэры ў доме на вул. Косарава ў Гомелі неабходна на два дні — з раніцы 22 снежня да вечара 23 снежня — на час дэмантажу пашкоджаных пліт.

У выпадку неабходнасці ўлады прапануюць месцы для часовага пражывання, піша «Флагшток».

Патрабаванні датычацца жыхароў дамоў па вуліцы Косарава, 3 (1-ы і 2-і пад'езды) і Косарава, 5 (6-ы пад'езд), якіх часова выселяць з кватэр.

Нагадаем, у шматкватэрным доме на вуліцы Косарава ў Гомелі выбухнуў газ. Інцыдэнт адбыўся 17 снежня.

Пацярпеў і бліжэйшы дзіцячы садок. Выбуховай хваляй у будынку выбіла шыбы. Акрамя таго, пацярпелі як мінімум два аўтамабілі, што стаялі паблізу.

Апошнія навіны