Памёр беларускі журналіст Мікіта Мелкозёраў
- 21.12.2025, 19:51
(абноўлена) Яму было 37 гадоў.
Памёр беларускі журналіст і аўтар ток-шоў «Жыццё-маліна» Мікіта Мелкозёраў. Пра яго смерць паведаміла жонка.
«Сёння ўначы не стала майго мужа Мікіты Мелкозёрава. Пакуль невядома ніякіх падрабязнасцяў, і я не гатовая адказваць на пытанні», — напісала ў Instagram Ліна Цапава.
Інфармацыю пра смерць таксама пацвердзіў сябар і калега журналіста Аляксандр Івулін.
Паводле звестак крыніц «Радыё Свабода», Мікіта Мелкозёраў памёр уначы. Яму выклікалі хуткую дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Мікіту Мелкозёраву было 37 гадоў. Пасля пратэстаў 2020 года ён пераехаў у Варшаву, дзе вёў YouTube-канал «Жыццё-маліна».
Для блізкіх Мікіты Мелкозёрава адкрыты збор. Падтрымаць можна па спасылцы.