BE RU EN

ЗША перахапілі нафтавы танкер ля берагоў Венесуэлы

  • 21.12.2025, 19:03

Ужо трэці.

ЗША перахапілі яшчэ адзін нафтавы танкер ля берагоў Венесуэлы, паведамляе Bloomberg. Танкер Bella 1, які ішоў пад панамскім сцягам, накіроўваўся ў венесуэльскі порт для загрузкі. Судна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.

Гэта ўжо трэці нафтавы танкер, перахоплены ЗША ў Карыбскім моры, пасля абвяшчэння марской блакады Венесуэлы. 10 снежня ў моры быў перахоплены танкер Skipper, а 20 снежня — супертанкер Centuries, загружаны 2 млн барэляў сырай нафты.

Хоць Bloomberg піша, што Bella 1 ішоў пад панамскім сцягам, паводле даных сэрвісу Marinetraffic судна здзяйсняла апошнія рэйсы пад сцягам Гаяны. Даўжыня супертанкера — звыш 330 метраў, шырыня — 60 метраў, яго пабудавалі ў 2002 годзе. Апошні раз танкер пазначаў сваё месцазнаходжанне чатыры дні таму, на падыходзе да Малых Антыльскіх астравоў.

Апошнія навіны