BE RU EN

У Падмаскоўі перакулілася лодка з сваяком Пуціна і экс-кіраўніком АПГ

  • 21.12.2025, 18:43

Ёсць загінулы.

Адзін з былых лідараў Сонцаўскай АПГ Віктар Аверын загінуў пасля таго, як у яхт-клубе ў Мыцішчах перакулілася лодка, паведамілі тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў. Сярод шасці чалавек, якія знаходзіліся на яе борце, апынуўся муж стрыечнай сястры Уладзіміра Пуціна і бацька гендырэктара «РусГідра» Віктар Хмарын-старэйшы, піша «Агенцтва».

Першым пра магчымую гібель Аверына позна ўвечары ў суботу паведаміў тэлеграм-канал 112. У допісе гаварылася, што ў падмаскоўным яхт-клубе ў Мыцішчах перакулілася лодка, у якой былі Аверын і яшчэ чацвёра чалавек. Ту ж інфармацыю пазней са спасылкай на інфармаваную крыніцу апублікавалі «Известия».

Пазней тэлеграм-канал Mash пацвердзіў гібель Аверына са спасылкай на яго жонку і ўдакладніў, што ў лодцы знаходзіліся шэсць чалавек — пяць мужчын і адна жанчына. Пятэра з іх змаглі выбрацца з вады і на аэрасанях дабраліся да берага. Здарэнне адбылося ў акваторыі яхт-клуба «Адмірал», напісаў Mash.

Удзень у нядзелю «Известия» напісалі, што ў лодцы знаходзіўся і Хмарын. Паводле інфармацыі «112», Хмарын атрымаў пераахаладжэнне і пашкоджанні. Таксама канал удакладніў, што разам з Аверыным і Хмарыным у лодцы знаходзіліся адвакат Віктар Перэкатаў, бізнесмен Шамістан Аліеў, целаахоўнік Іван Абрамушын і 18-гадовая мадэль Кацярына Леонава.

Канал «ВЧК-ОГПУ» напісаў, што Аверын з Хмарыным паехалі аглядаць участак лесу, які нядаўна купіў Аверын. Яны выехалі з маскоўскага яхт-клуба «Рояль» у бок пасёлка Пестава на аэралодцы «Север». Паводле допісу канала, ёю кіраваў загінулы. Як піша «ВЧК-ОГПУ», слядства разглядае дзве версіі, і абедзве выглядаюць як няшчасны выпадак — або лодку разгарнула і яна зачапілася за лёд, пасля чаго перакулілася, або яе занесла пры выхадзе на лёд, які пасля гэтага праваліўся.

Апошнія навіны