У Эстоніі адбыўся выбух у найбуйнейшым гандлёвым цэнтры
- 21.12.2025, 12:41
Спецслужбы высветлілі, ці быў гэта тэракт.
У суботу ў найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Эстоніі ў Таліне адбыўся выбух, які, паводле папярэдніх ацэнак, не мае дачынення да тэрарызму.
Пра гэта паведамляе ERR.
У гандлёвым цэнтры Ülemiste выбухнула урна для смецця, у выніку чаго пацярпеў супрацоўнік, які знаходзіўся паблізу.
Пацярпелы патрабаваў шпіталізацыі, аднак яго жыццю нічога не пагражае.
Дэпартамент бяспекі паліцыі распачаў крымінальную вытворчасць па факце інцыдэнту ў Ülemiste і на гэты момант выключыў пагрозу тэрарызму.
«На гэты момант нічога не сведчыць пра тое, што гаворка ідзе пра выпадак, звязаны з тэрарызмам або экстрэмізмам. Узровень пагрозы не павысіўся, а наяўныя доказы сведчаць пра адзінкавы інцыдэнт», – заявіў генеральны дырэктар Дэпартамента бяспекі паліцыі Марго Паллосон.
На працягу ночы эксперты Дэпартамента выратавальных службаў праверылі ўсе урны для смецця гандлёвага цэнтра і пераканаліся, што іншых прыладаў няма. Дадатковай пагрозы не выяўлена.
«Выбух у найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Эстоніі напярэдадні святочных выходных, безумоўна, выклікае ў многіх страх і разгубленасць. Каб захаваць пачуццё бяспекі сярод жыхароў Эстоніі, мы вырашылі ў святочны перыяд прысутнічаць у большай колькасці ў месцах масавага скупчэння людзей. Улічваючы наяўную інфармацыю, можам сказаць, што людзям няма падстаў змяняць свае паводзіны», – адзначыў генеральны дырэктар Паліцыі і памежнай аховы Эгерт Белитшев.
Расследаванне цяпер усталёўвае дэталі і прычыны выбуху.
Акрамя таго, паліцыя звязалася з гандлёвымі цэнтрамі па ўсёй Эстоніі і іх службамі бяспекі і накіравала ім інструкцыі па дзеяннях.