Пяскоў: Пуцін гатовы размаўляць з Макронам
- 21.12.2025, 8:56
У Крэмлі адрэагавалі на прапанову прэзідэнта Францыі.
Спікер Крэмля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін гатовы весці дыялог з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на РИА «Новости».
«Ён (Макрон — рэд.) сказаў пра гатоўнасць пагутарыць з Пуціным. Тут вельмі важна, напэўна, успомніць тое, што сказаў прэзідэнт на прамой лініі. Ён таксама выказаў гатоўнасць весці дыялог з Макронам. Таму, калі ёсць узаемная палітычная воля, гэта можна ацаніць толькі станоўча», — сказаў Пяскоў.
Нагадаем, некалькі дзён таму Эманюэль Макрон заявіў, што Еўропе давядзецца знайсці ўласны спосаб наўпрост узаемадзейнічаць з Пуціным, а не праз ЗША.