На пуцініста Глызіна ў самалёце накінулася жанчына
- 20.12.2025, 17:34
Момант трапіў на відэа.
Адна з пасажырак самалёта, які ляцеў з Масквы, напала на спевака-пуцініста Аляксея Глызіна, паведамляе «Главред».
Як пішуць расійскія СМІ, рэйс затрымалі пасля інцыдэнту.
Паводле слоў самога спевака, жанчына крычала, кідалася рэчамі і выказвалася няцэнзурнымі словамі. «Дасталося Глызіну — аўтару хітоў «Ты не ангел» і «Зимний сад», і яго канцэртнаму дырэктару Максіму Глатаву. Мужчыны самі пайшлі супакойваць дэбашырку, скруцілі яе і дапамаглі вывесці з салона», — пішуць расСМІ.
Паведамляецца таксама, што адной з пасажырак стала блага. Самалёт быў вымушаны вярнуцца ў Шарамецьева. Яе перадалі паліцыі, пасля чаго рэйс паспяхова вылецеў у Навакузнецк.