Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва адхілены ад спаборніцтваў
- 20.12.2025, 15:50
Скандал вакол Івана Дзесятава разгарэўся восенню 2024 года.
Экс-фігурыст зборнай Беларусі, які цяпер выступае за ЗША, Іван Дзесятаў, пажыццёва адхілены ад спаборніцтваў з-за абвінавачанняў у сэксуальных дамаганнях.
Такая інфармацыя з'явілася на сайце амерыканскага Цэнтра бяспекі спорту — U.S. Center for SafeSport.
Скандал вакол Івана Дзесятава разгарэўся восенню 2024 года, калі ён быў часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах з-за неналежных паводзінаў.
Пазней Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) таксама забараніў спартсмену выступаць на турнірах пад эгідай арганізацыі.
З 2022 года Дзесятаў выступае ў танцах на лёдзе ў дуэце з амерыканкай Ізабэлай Флорэс. Да гэтага спартсмен прадстаўляў Расію, затым — Беларусь.