BE RU EN

Беларускія метэазонды зноў ляцелі ў Літву

  • 20.12.2025, 14:27

Аднак аэрапорт у Вільнюсе не закрывалі.

У ноч з 19 на 20 снежня літоўскія радары фіксавалі адзнакі, характэрныя для метэазондаў з кантрабандай, паведамляе прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарюс Бута. Пры гэтым Вільнюскі аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, перадае Delfi.

— Сёння ўвечары фіксуюцца навігацыйныя адзнакі, характэрныя для метэазондаў, якія выкарыстоўваюцца для гібрыдных атак Лукашэнкі. Навігацыйных адзнак няшмат, службы цесна супрацоўнічаюць, каб самалёты маглі ўзлятаць і здзяйсняць пасадку, — сказаў Бута. — Авіякампаніі праінфармаваныя пра навігацыйныя адзнакі, аднак ніякай небяспекі для пасажыраў няма.

Зазначым, што з-за метэазондаў з кантрабандай, якія ляцяць з тэрыторыі Беларусі, урад Літвы абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Апошнія навіны