У Гомельскай вобласці падарвалі будынак
- 20.12.2025, 12:44
Відэафакт.
У вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна дэмантавалі невыкарыстоўваны будынак з прымяненнем выбуховых работ. Аперацыю правялі спецыялісты-выбухатэхнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».
У МНС паведамілі, што ўсе работы былі выкананыя штатна, без інцыдэнтаў і парушэнняў тэхнікі бяспекі.