BE RU EN

СБУ паразіла два расійскія самалёты Су-27 на аэрадроме Бельбек

  • 20.12.2025, 12:24

Удар нанеслі дальнабойныя беспілотнікі.

Служба бяспекі Украіны правяла паўторную паспяховую атаку на аэрадром Бельбек у часова акупаваным Крыме і дронамі паразіла два самалёты Су-27, гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх спецслужбаў.

Удар нанеслі дальнабойныя беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа».

Адзін з самалётаў падчас атакі знаходзіўся на руляжнай дарожцы з поўным боекамплектам і быў гатовы да баявога вылету, ён знішчаны.

Паводле звестак СБУ, кошт самалётаў, па якіх нанесены ўдар, складае каля 70 млн долараў ЗША.

Таксама пацверджана пашкоджанне дыспетчарскай вежы, што можа ўскладніць арганізацыю і кантроль палётаў на аэрадроме.

СБУ паведамляе, што гэта ўжо другая паспяховая атака на Бельбек за апошнія дні.

Апошнія навіны