У Беларусь ідзе пахаладанне
- 20.12.2025, 11:45
Прайдуць дажджы і мокры снег.
У нядзелю пагодныя ўмовы ў Беларусі будуць фарміравацца пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных ўчастках дарог магчыма галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра складзе ад −3 да +3 °С, удзень — ад 0 да +5 °С. Атмасферны ціск у начныя гадзіны будзе паступова зніжацца, а ўдзень застанецца практычна без змен.
У панядзелак захаваецца неўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам. Тэмпература ўначы — ад −4 да +2 °С, удзень — ад −2 да +3 °С.
У аўторак у краіне чакаецца паніжэнне тэмпературы. Месцамі пройдзе снег. На працягу сутак слупкі тэрмометраў пакажуць ад −8 °С на паўночным усходзе да +1 °С на паўднёвым захадзе Беларусі.