Украінскі спецназ атакаваў карабель ФСБ
- 20.12.2025, 14:58
(абноўлена) Новыя падрабязнасці.
Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ апублікавалі фота ўдару па расійскім караблі праекта 22460 «Ахотнік».
Увечары 19 снежня Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ апублікавалі фота, якое намякае, што пад ударам апынуўся яшчэ адзін борт РФ.
Загадкавы пост быў апублікаваны на афіцыйным канале ССО ў Telegram.
Вайскоўцы абнародзілі скрыншот, зняты, меркавана, ўдарным дронам у момант атакі.
«Гойда? Падрабязнасці пазней», — дадалі ў ССО.
Ваенны эксперт Ян Матвееў пазнаў на скрыншоце патрульны карабель праекта 22460 «Ахотнік».
Гэтыя караблі прызначаныя для выканання памежна-патрульных задач у прыбярэжных водах, забяспечваючы ахову дзяржаўных межаў і кантроль тэрытарыяльнага мора.
Серыя гэтых суднаў была распрацавана Паўночным праектна-канструктарскім бюро і будавалася для патрэб памежнай службы ФСБ Расіі.