Украінскія воіны разграмілі расійскія браніраваныя калоны пад Добрапіллем
- 2.12.2025, 23:54
Відэа.
У сеці апублікавалі відэа разгрому расійскіх браніраваных калонаў пад Добрапіллем байцамі корпуса «Азоў».
Падчас баёў на гэтым напрамку ўкраінскія воіны знішчылі не менш як 8 адзінак браніраванай тэхнікі расіян.
У корпусе «Азоў» адзначаюць, што хоць асноўнай тактыкай расіян застаецца інфільтрацыя невялікімі пяхотнымі групамі, час ад часу яны звяртаюцца і да механізаваных штурмаў.
У гэтым выпадку ў адной з атак таксама ўдзельнічала інжынерная тэхніка — браніраваны мастоўкладчык МТУ-72. Як адзначаюць байцы, выкарыстанне такога абсталявання з’яўляецца вялікай рэдкасцю ў цяперашняй вайне.