BE RU EN

ЗСУ на Купянскім напрамку знішчылі танк, САУ і сродкі РЭБ расіян

  • 2.12.2025, 22:40

Відэа.

Акупанты працягваюць ціснуць «мяснымі штурмамі» на баявыя парадкі 15-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Кара-Даг» на Купянскім напрамку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, гвардзейцы мужна трымаюць абарону горада, які расіяне ўжо неаднаразова «захоплівалі» ў сваіх справаздачах.

Утылізацыя жывой сілы ворага тут працягваецца кругласутачна.

У той жа час пілотам дронаў «Кара-Дага» трапляюцца важныя мэты для паражэння. Апошнімі днямі аператары БПЛА знялі знішчэнне танка, САУ і сродкаў РЭБ акупантаў.

Асаблівым сюрпрызам для захопнікаў стала філігранная праца гвардзейцаў па падрыве варожага сховішча знутры.

Апошнія навіны