Грамадзянаў Беларусі эвакуявалі са Шры-Ланкі
- 2.12.2025, 18:45
Там лютуе цыклон.
Пасля разбуральнага трапічнага цыклона Індыя эвакуявала дзясяткі пацярпелых людзей з раёнаў Шры-Ланкі. Сярод выратаваных былі і грамадзяне Беларусі, піша The Economic Times.
Паведамляецца, што падчас выратавальнай аперацыі верталёты ваенна-паветраных сіл Індыі вывезлі з Матале ў цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі 57 чалавек.
Сярод іх былі 10 дзяцей, а таксама цяжарныя жанчыны і цяжкапараненыя. Сярод выратаваных называюцца грамадзяне Беларусі, Шры-Ланкі, Індыі, Германіі, Славеніі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыкі, Польшчы, Ірана, Аўстраліі, Пакістана і Бангладэш. Колькі дакладна нашых суайчыннікаў сярод выратаваных і ў якім яны стане — не ўдакладняецца.