Расія стала «міскай рысу» ў руках Кітая
- Ілля Шэпелін
- 2.12.2025, 18:40
Мэты і задачы «СВА» выкананыя.
На мінулым тыдні z-патрыёты, якія марылі, каб Расія не была сыравінным прыдаткам Захаду, крыху здзівіліся, калі бліжэйшы паплечнік Пуціна Сечын абвясціў, што адныне Расія — сыравінны прыдатак Кітая (у паліткарэктнай версіі Сечына — «рэсурсная база»).
Але ў Кіселёва ў «Вестях недели» паказалі пашыраную версію гэтых словаў Сечына — і яны аказаліся яшчэ смяшнейшыя.
Ігар Іванавіч параўнаў Расію з «энергетычнай міскай рысу, якую трымае ў руках Кітай».
Пры гэтым Сечын спаслаўся на Начальніка. Але не на бліжэйшага, а на таго, які трымае ў руках міску з Сечыным.
«Па трапным выказванні старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі: Кітаю неабходна трымаць у сваіх руках энергетычную міску з рысам».
Ну і далей — што Расія мае рэсурсную базу, таму выступае такой міскай рысу ў руках Кітая.
Мэты і задачы СВА — быць энергетычнай міскай рысу ў руках Кітая — паспяхова выкананыя!
Ілля Шэпелін, Telegram