Экс-кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі затрыманая па справе аб махлярстве
- 2.12.2025, 16:34
Бельгійская паліцыя правяла вобшукі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў.
У Бельгіі па справе аб махлярстве затрыманая былая вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага саюза ў замежных справах Федэрыка Магеріні. Пра гэта паведамілі бельгійскія выданні Le Soir і LʼEcho са спасылкай на крыніцы.
Паводле інфармацыі Euractiv, раніцай 2 снежня бельгійская паліцыя правяла вобшукі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (EEAS) у Бруселі, Каледжы Еўропы ў Бруге, а таксама ў некалькіх прыватных дамах у межах расследавання меркаванага нецэльнага выкарыстання сродкаў ЕС.
Паліцыянты затрымалі трох чалавек для допыту. Крыніцы бельгійскіх СМІ заяўляюць, што сярод затрыманых — Федэрыка Магеріні, якая займае пасаду рэктара Каледжа Еўропы. Яшчэ адзін меркавана затрыманы — былы генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Стэфано Санніно.
Расследаванне пачалося пасля заяў пра тое, што EEAS і Каледж Еўропы, як сцвярджаецца, злоўжывалі сродкамі Еўрапейскага саюза ў 2021 і 2022 гадах.
Федэрыка Магеріні займала пасаду вярхоўнай прадстаўніцы Еўрапейскага саюза ў замежных справах і палітыцы бяспекі з 2014 па 2019 год. З верасня 2020 года Магеріні — рэктар Каледжа Еўропы.