Будынак ФСБ у Чачні згарэў пасля атакі беспілотнікаў
- 2.12.2025, 14:54
З'явіліся новыя падрабязнасці.
У Чачні ў ноч на 2 снежня зафіксавана чарговая масіраваная атака беспілотнікаў па ваенных і сілавых аб'ектах.
Пра гэта паведамляе апазіцыйны рэсурс NIYSO, спасылаючыся на мясцовых жыхароў і атрыманыя фота- і відэаматэрыялы.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што выбухі ў ноч на 2 снежня былі надзвычай магутнымі, а ноч выдалася «насычанай падзеямі».
Так, паведамляецца пра ўдары ў Гуьмсе (Гудэрмесе) і Тлехья-Марце ў Ачхой-Мартаноўскім раёне.
У прыватнасці, у Тлехья-Марце ўдар быў нанесены па будынку Упраўлення ФСБ, які знаходзіцца непасрэдна побач з будынкам ОМВД (РОВД).
Будынак ФСБ у Чачні згарэў пасля атакі невядомых беспілотнікаў: што вядомаБудынак ФСБ у Чачні згарэў пасля атакі невядомых беспілотнікаў: што вядома
На фота, якія актыўна распаўсюджваюць у сацсетках, відаць сур'ёзныя разбурэнні памяшкання. Супрацоўнікам спецслужбы, верагодна, давядзецца часова шукаць іншае месца для працы.
Ці быў паражаны прылеглы будынак ОМВД і якія там маштабы шкоды — пакуль невядома.
Пры гэтым структуры ФСБ і падкантрольныя Крамлю мясцовыя ўлады спрабуюць схаваць факт чарговай атакі, прымушаючы супрацоўнікаў не раскрываць дэталі і не каментаваць падзею.
Праўда, мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што «пераблытаць такі выбух з чымсьці іншым немагчыма» — інфармацыя імгненна разляцелася па мэсэнджарах, а відавочцы дасылаюць кадры з месца здарэння.