У Пуціна перад сустрэчай з Уіткофам намякнулі на працяг вайны супраць Украіны
- 2.12.2025, 13:25
Пазіцыю Крамля азвучыў Пяскоў.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія адкрытая да мірных перамоў з Украінай, але ўсе мэты «СВА» павінны быць дасягнутыя.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Дзмітрый Пяскоў заявіў на брыфінгу для індыйскіх СМІ напярэдадні саміту Расіі і Індыі ў Нью-Дэлі.
Паводле слоў Пяскова, Масква высока цэніць мірныя ініцыятывы адміністрацыі ЗША, накіраваныя на пошук палітычнага і дыпламатычнага вырашэння ўкраінскага крызісу.
Разам з тым ён падкрэсліў, што любыя перамовы па Украіне павінны праводзіцца толькі пры ўмове дасягнення ўсіх стратэгічных мэт Расіі і ўстаранення прычын канфлікту, якія сталі падставай для пачатку СВА.
«Для нас гэта мае вялікае значэнне, паколькі Расія застаецца адкрытай для мірных перамоў. Але шляхам мірных перамоў мы павінны дасягнуць нашых мэт і ліквідаваць першасныя прычыны ваеннай аперацыі», — заявіў Пяскоў.
Такім чынам, у Крамлі адзначаюць, што любыя дамоўленасці па Украіне павінны ўлічваць пазіцыю Расіі і яе ключавыя патрабаванні.