У цэнтры Мінска прама на дарогу ўпаў кран
- 2.12.2025, 13:16
На некалькіх участках дарог ускладнены рух.
На кругавой развязцы на плошчы Багушэвіча ўпаў кран, на некаторых участках у цэнтры горада ўскладнены рух, паведамілі ў ДАІ.
Заторы ўзніклі на вуліцы Няміга з боку вуліцы Мяснікова ў напрамку вуліцы Клары Цэткін, а таксама на кругавой развязцы плошчы Багушэвіча.