BE RU EN

У Чачні атакаваная база палка «Ахмат»

  • 2.12.2025, 11:49

Пад удар трапіла таксама ФСБ Расіі па Ачхой-Мартанаўскім раёне.

Мясцовыя паблікі паведамілі пра выбухі ў горадзе Гудэрмес, дзе знаходзіцца Універсітэт спэцназу, створаны асабіста кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Таксама публікуецца інфармацыя пра ўдар па месцазнаходжанні палка «Ахмат», які дыслакуецца ў гэтым населеным пункце.

У мясцовых пабліках з'явіліся шматлікія відэа выбуху ў горадзе, паведамляе Telegram-канал «Supernova+».

«Гэтай ноччу атакавана размяшчэнне палка Ахмат у горадзе Гудэрмес», — сказана ў допісе.

Пазней гэты ж рэсурс падзяліўся фота і паведаміў, што атакавалі ФСБ Расіі па Ачхой-Мартанаўскім раёне.

А выданне «Каўказскі вузел» паведаміла, што ў ноч на 2 снежня пагроза атакі беспілотнікаў была абвешчаная ў Чачні, Дагестане, Кабардына-Балкарыі, Паўночнай Асетыі і Стаўрапольскім краі. З-за небяспекі палётаў былі ўведзены абмежаванні на працу аэрапортаў Уладзікаўказа, Грознага, Магаса, Махачкалы і Нальчыка.

Пазней паведамлялася, што расійская СПА збівала дроны ў Краснадарскім краі, Валгаградскай і Растоўскай абласцях. А таксама ў Чачні, дзе, нібыта, збілі чатыры беспілотнікі, адрапартавала ў сваім Telegram-канале Мінабароны РФ.

Апошнія навіны