Марадзёрства сярод сваіх і вялізныя страты: стала вядома пра дэградацыю 30-й брыгады РФ
- 2.12.2025, 10:37
Кантынгент прыносіць у падраздзяленне «законы зоны».
Агенты «Атэш» з ліку вайскоўцаў 30-й ОМБР адзначаюць, што асабовы склад брыгады ўжо тройчы змяняўся з-за вялізных страт.
Пра гэта паведамляе рух «Атэш» у Telegram.
У «Атэш» паведамілі, што маюць сваіх агентаў з ліку вайскоўцаў 30-й ОМБР.
Яны фіксуюць, што пасля гібелі аднаго з байцоў іншыя абшукваюць яго цела і забіраюць усё каштоўнае: грошы, тэлефоны, элементы экіпіроўкі, медальёны і асабістыя рэчы.
Агенты адзначаюць, што асабовы склад брыгады ўжо тройчы змяняўся з-за вялізных страт.
«Камандаванне набірае ўсіх запар — зэкаў з калоніі, наркаманаў і людзей з крымінальным мінулым. Такі кантынгент прыносіць у падраздзяленне «законы зоны», таму марадзёрства стала звычайнай практыкай, а паміж байцамі растуць недавер і пастаянныя канфлікты», — гаворыцца ў паведамленні руху.
Паводле звестак агентаў, такая атмасфера цалкам разбурае дысцыпліну, з-за чаго баяздольнасць падраздзялення імкліва падае.