BE RU EN

Кліентаў беларускіх банкаў папярэдзілі, каб запасліся наяўнымі

  • 2.12.2025, 10:23

Карткі часова не будуць працаваць.

Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з перапынкамі ў ноч з чацвярга на пятніцу, 5 снежня. Прычына — тэхналагічныя работы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Пра гэта паведамілі «Сбер Банк», «Банк Решение», «РРБ Банк», «Белинвестбанк».

Гэты цэнтр 5 снежня з 02:00 да 05:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

«У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання і банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», — паведамілі ў «Сбер Банку».

Гэты цэнтр аказвае паслугі для некалькіх банкаў — «Беларусбанк», «Белагропромбанк», «Белинвестбанк», «БСБ Банк», «Паритетбанк», «Банк „Решение“», «Цептербанк», «БТА Банк».

Апошнія навіны