Італія афіцыйна зацвердзіла новы пакет ваеннай дапамогі Украіне
- 2.12.2025, 9:40
Пералік мае грыф «сакрэтна».
Італія афіцыйна зацвердзіла 12-ы пакет ваеннай дапамогі Украіне.
Пра гэта паведамляе Афіцыйны веснік Італіі.
На падставе ўказа, падпісанага міністрам абароны Італіі Гвідо Крозета і ўзгодненага з кіраўнікамі МЗС і Мінэканомікі, урад Украіны атрымае чарговую партыю ваенных матэрыялаў, тэхнікі і абсталявання.
З меркаванняў бяспекі, поўны пералік перададзенай маёмасці (складзены Генеральным штабам Італіі) мае грыф «сакрэтна» і публічна не раскрываецца.
Указ вызначае, што тэхніка і матэрыялы перадаюцца бязвыплатна і будуць спісаныя з уліку.
Адначасова адзначаецца, што вопіс узбраення будзе весціся выключна для ўліку, а тэрміны перадачы павінны быць максімальна сціснутымі.