Збой у працы YouTube па ўсім свеце
- 19.12.2025, 19:06
У большасці карыстальнікаў не працуе сайт відэахостынгу.
Карыстальнікі паскардзіліся на глабальны збой у працы відэахостынгу YouTube, як вынікае з дадзеных Downdetector.
Са збоем сутыкнуліся жыхары ЗША (12 609 скаргаў), Японіі (5255), Вялікабрытаніі (5030), Германіі (4070), Францыі, Нідэрландаў, Швецыі і інш.
У 77% карыстальнікаў не працуе сайт YouTube, у 15% — відэастрымінг, у 7% — прыкладанне.