Колькі каштуе жывая навагодняя ёлка ў 2025 годзе?
- 19.12.2025, 15:46
У краіне будуць працаваць больш за 1 тысячу ёлачных базараў лясгасаў.
Сярэдні кошт жывых ёлак у залежнасці ад іх вышыні і месца продажу — ад 10,21 да 24,29 руб. Цэны на дрэвы ў кадках — ад 26,39 руб.
Як адзначылі у Мінлясгасе, у асобных рэгіёнах цэны могуць нязначна адрознівацца ў большы або меншы бок. Як правіла, з-за лагістычных выдаткаў найбольшыя цэны на ёлкі — у Мінску. Усяго ў краіне будуць працаваць больш за 1 тыс. ёлачных базараў лясгасаў.
За незаконную высечку дрэў у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах фізічным асобам пагражае штраф ад 5 да 30 базавых велічынь (ад 210 да 1260 руб.).