У Запарожскай вобласці расіяне расстралялі сваіх саслужыўцаў падчас штурму
- 19.12.2025, 12:04
Кіраўніцтва ўсё спісала на «памылкі ў картах».
9 снежня стала вядома, што ў Запарожскай вобласці Украіны адно з падраздзяленняў арміі РФ панесла адчувальныя страты, прычым не ў баі з Узброенымі сіламі Украіны: акупанты чарговы раз «справіліся самі». Камандаванне адправіла расійскіх вайскоўцаў аднаго з падраздзяленняў 1441-га матастралковага палка на штурм нібыта ўкраінскіх пазіцый, але па зададзеных каардынатах знаходзіліся іх саслужыўцы.
Як паведаміў агент «Атэш» у шэрагах 1441-га матастралковага палка, баявое сутыкненне адбылося ноччу, таму толькі пад раніцу расіяне па нашыўках распазналі, што расстралялі сваіх жа.
Кіруючы афіцэрскі склад пасля ганебнага правалу спаслаўся на памылкі ў карце і змяненні рубяжоў, але ў падраздзяленні нарастае незадаволенасць, падобнае, відавочна, адбываецца не ўпершыню.
«Салдаты рызыкуюць жыццём з-за некампетэнтнасці камандзіраў і адсутнасці сувязі паміж падраздзяленнямі», — канстатавалі ў партызанскім руху.