BE RU EN

Спевака царкоўнага хору асудзілі да двух гадоў калоніі

  • 19.12.2025, 12:01

За ўдзел у пратэстах.

Два гады калоніі суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў спеваку мужчынскага хору «Усіхсвяцкі» Даніэлю-Ландсею Кейце, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Даніэля асудзілі па абвінавачанні «ў грубым парушэнні парадку» (артыкул 342 КК) за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Суд адбыўся яшчэ на пачатку года, але прысуд быў невядомы.

Пра затрыманне вакаліста стала вядома ў чэрвені 2024 года. У маі 2025 года яго ўключылі ў «спіс экстрэмістаў».

Апошнія навіны