BE RU EN

СМІ: У Сярэдземным моры атакаваны танкер РФ — ліквідаваны генерал ГРУ

  • 19.12.2025, 11:57

Удар быў нанесены з дапамогай дронаў.

Украінскія вайскоўцы маглі атакаваць судна з ценявога флоту Расіі, якое ішло па Сярэдземным моры. Паведамляецца пра пацярпелых і, у прыватнасці, пра магчымую ліквідацыю генерал-маёра ГРУ РФ Андрэя Авер'янава, якога Аляксандр Неўзораў чамусьці называе начальнікам ваеннай разведкі Расіі, піша «Фокус».

Удар нібыта быў нанесены з дапамогай дронаў. Пра гэта піша журналіст Аляксандр Неўзораў са спасылкай на ўласныя крыніцы, які таксама публікуе відэа пажару на караблі.

Афіцыйных пацвярджэнняў атакі не было. Затое канал «Прямой» публікуе скрыншот з невядомай расійскай крыніцы, дзе заяўляюць пра атаку прыблізна а 00:26. У паведамленні таксама гаворыцца пра гібель аднаго з «высокапастаўленых супрацоўнікаў адной са спецслужбаў».

Паводле дадзеных Неўзорава, безэкіпажныя катэры выйшлі з порта Грэцыі, прайшлі 500 км пад вадой, пасля чаго запусцілі дроны.

Журналіст сцвярджае, што быў атакаваны танкер ценявага флоту РФ. Паводле ягонай інфармацыі, вядома пра двух загінулых і сямі параненых.

Неўзораў паведамляе і імя аднаго з ліквідаваных — генерал-маёр ГРУ ГШ РФ Андрэй Авер'янаў, якога журналіст называе начальнікам ваеннай разведкі Расіі, хоць паводле стану на цяпер Галоўнае разведвальнае ўпраўленне краіны-агрэсара ўзначальвае адмірал Ігар Касцюкоў.

«Авер'янаў адказвае за ценявыя здзелкі, забойствы, выбухі, шпіянаж у краінах ЕС, сабатаж і г.д. Ён жа стаіць за падрывам самалёта Прыгожына, атручваннем Скрыпалёў. Ён праводзіў аперацыі за мяжой па загадзе Пуціна. Перасоўваўся па ЕС на судах ценявага флоту», — піша Неўзораў.

Украінскі бок пакуль не даваў ніякіх каментарыяў адносна магчымай атакі на расійскі танкер у Сярэдземным моры ці пра ліквідацыю генерала ГРУ.

Пра атаку таксама піша балгарскае выданне Important News, праўда, невядома, спасылаюцца яны на інфармацыю Неўзорава ці на ўласныя крыніцы.

Апошнія навіны