Пераможны гол Пратаса дапамог «Вашынгтону» абгуляць «Таронта»
- 19.12.2025, 11:01
Беларус закінуў адзінаццатую шайбу ў гэтым сезоне НХЛ.
«Вашынгтон» дома абгуляў «Таронта» — 4:0 (2:0, 0:0, 2:0) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, піша hockey.by.
Беларускі нападнік «Вашынгтона» Аляксей Пратас на 14-й хвіліне адкрыў лік у матчы. Сурдыф падхапіў адскочаную шайбу перад варотамі, абышоў галкіпера «Таронта» і аддаў пас Пратасу, які падправіў шайбу ў сетку.
Беларус перапыніў серыю з трох матчаў без набраных балаў, а яго гол стаў пераможным для «сталічных». Усяго ён правёў на лёдзе 14:49 (22 змены), з іх 01:56 — у меншасці, выканаў 2 кідкі ў створ варот, атрымаў 4 хвіліны штрафу, дапусціў 2 страты і зарабіў паказчык карыснасці «+2».
У 34 матчах гэтага сезона Аляксей набраў 21 (11+10) рэзультатыўны бал.