BE RU EN

Сёння — 15 гадоў Плошчы-2010

  • 19.12.2025, 10:42

Людзі, якія тады выйшлі на вуліцы, прымусілі свет паважаць беларускі народ.

Сёння – 15-я гадавіна беларускай Плошчы-2010.

19 снежня 2010 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых ўчасткаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала адной з самых масавых акцый пратэсту ў Беларусі. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Пазней галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна так ацаніла падзеі 19 снежня 2010 года: «Украінцы называюць Еўрамайдан Рэвалюцыяй годнасці. У 2010 годзе ў нас таксама адбылося Паўстанне годнасці. Людзі, якія тады выйшлі на вуліцы, пачалі паважаць сябе і прымусілі свет паважаць беларускі народ».

Апошнія навіны