BE RU EN

Больш за 200 грамадзян Індыі завербаваныя Расіяй для вайны ва Украіне

  • 19.12.2025, 2:26

Падрабязнасці.

Урад Індыі заявіў прынамсі пра 200 выпадкаў вербоўкі грамадзян Індыі на вайну ва Украіне расійскімі рэкрутэрамі. Як мінімум 26 грамадзян Індыі загінулі на вайне, сямёра лічацца зніклымі без вестак.

Пра гэта паведамляе BBC.

Цяпер вядома пра больш як 200 выпадкаў такой вербоўкі. Больш за 100 чалавек Дэлі здолеў вярнуць дадому, 26 загінулі, сямёра лічацца зніклымі без вестак. Па рэпатрыяцыі яшчэ каля 50 чалавек вядуцца перамовы з Расіяй, а некаторыя вярнуліся дадому самі.

Крэмль заяўляе, што ў армію Расіі вербуюць толькі замежнікаў-«дабраахвотнікаў», але цалкам відавочна, што гэта хлусня. Расійскія агенты-рэкрутэры, як заяўлялі сваякі зніклых на вайне ва Украіне, выбіраюць маладых мужчын, якіх вабяць на вайну шматлікімі абяцаннямі.

У прыватнасці вельмі часта абяцаюць прадаставіць легальную працу з высокай заработнай платай, жыллём і афіцыйнымі дакументамі. Аднак па прыбыцці грамадзян Індыі прымушаюць падпісваць кантракты на рускай мове і адпраўляюць на фронт.

Індыя, Непал і Шры-Ланка пастаянна заклікаюць сваіх грамадзян не паддавацца ілжывым абяцанням расійскіх вербавальнікаў. Пасля таго як стала вядома, што сотні грамадзян гэтых краін ваююць супраць Украіны на баку РФ, гэта выклікала шэраг скандалаў.

Апошнія навіны