Лукашэнка: Лука падмануў усіх
- 18.12.2025, 19:16
Дыктатар патлумачыў вызваленне палітвязняў.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вызваліў палітвязняў, у якіх заканчваліся тэрміны пазбаўлення волі. Пра гэта ўзурпатар паведаміў на пасяджэнні VII «УНС», каментуючы дамоўленасці з ЗША па гэтым пытанні.
«Пасля чарговай партыі [вызваленых] мяне ўсе папракалі адтуль, [казалі, што] а, Лука (Лукашэнка — заўв.) падмануў усіх, выпусціў тых, якія праз два месяцы павінны былі выйсці. Але, хлопцы, вы ж мяне прасілі, я выпусціў. Але яны ж маюць рацыю: заставалася два месяцы. Зараз не паспелі гэтых выпусціць — а там, як яе, Калеснікава, Бабарыка, ствараюць у Германіі асобны цэнтр. Латушкі-Ціхушкі не патрэбныя», — сказаў Лукашэнка.
Як паведамляў Charter97.org, 13 снежня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 123 зняволеных.