BE RU EN

Расіяне забракавалі беларускі сыр і каўбасу

  • 18.12.2025, 13:54

Груз вярнулі ў Беларусь.

На мяжы Беларусі і Расіі ў Пскоўскай вобласці Расельгаснагляд спыніў машыну, якая везла з нашай краіны 500 кілаграмаў каўбасы і сыру — салямі і два віды паўцвёрдага сыру.

Мяса і малочная прадукцыя ехалі без халадзільніка. Па-другое, без ветэрынарных дакументаў — ні паходжання, ні пацверджання бяспекі. А па-трэцяе, у каўбасе знайшлася свініна. На такую прадукцыю з Беларусі ў Расію цяпер дзейнічаюць часовыя абмежаванні.

Перавозку прызналі незаконнай, аформілі акт аб вяртанні, а ўвесь груз разгарнулі назад у Беларусь.

Апошнія навіны