Вывезеныя ва Украіну беларускія былыя палітвязні едуць у Польшчу
- 17.12.2025, 23:18
Яны ўжо на мяжы ЕС.
Былыя палітвязні, якія часова знаходзіліся ва Украіне, ужо дасягнулі мяжы Еўрасаюза і праходзяць неабходныя працэдуры.
Палітвязні прыбудуць у Варшаву сёння познім вечарам або уначы, перадае тэлеграм-канал «Баста!».
Вызваленыя палітвязні прыбудуць у Цэнтр беларускай салідарнасці па адрасе Oleandrów 6, 00‑636 Warszawa.