BE RU EN

У Беларусі з'явіліся «рыцары-экстрэмісты»

  • 17.12.2025, 22:02

Лукашысты спалохаліся рыцарскага клуба «Борисфен».

Чарговым «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі прызналі рыцарскі клуб «Борисфен». Адпаведнае рашэнне прыняло МУС 17 снежня, заўважылі праваабаронцы «Вясны».

Паводле звестак міліцэйскага ведамства, да праекта маюць дачыненне Павел Станкевич, Павел Лишенков, Дмитрий Далячко.

У лістападзе «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя сацыяльныя сеткі рэканструктарскага клуба і асабістыя старонкі кіраўніка «Борисфена» Павла Станкевича. Пасля гэтага Станкевичу прысудзілі 30 сутак арышту.

На мінулым тыдні ён выйшаў на волю, але праз некалькі дзён зноў быў затрыманы. Яму прысудзілі адміністрацыйны арышт, які Станкевич цяпер адбывае ў ІВС.

Рыцарскі клуб «Борисфен» узнік у канцы 1990-х гадоў. Ён уваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюміраваныя выступленні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласці.

Апошнія навіны