Візавыя цэнтры Польшчы прыпыняюць прыём дакументаў
- 17.12.2025, 20:16
Часова.
Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі прыпыняюць прыём заяў на візы з 19 снежня па 6 студзеня, паведамляе сайт VFS Global.
«У перыяд з 19 снежня па 6 студзеня прыём візавых заяў у візавых цэнтрах Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні
У гэты перыяд цэнтры будуць працаваць толькі ў буднія дні для выдачы пашпартоў і прадастаўлення кансультацый.
Атрымаць пашпарт можна будзе з 11.00 да 13.00 ва ўсіх візавых цэнтрах.